Дата нараджэння:
12.06.1906 ці 24.06.1907 Востраў, в., Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці:
27.08.1977 Мінск, г.
Кароткая даведка:
работнік Дзяржбібліятэкі БССР, пісьменнік, літаратуразнавец, фалькларыст, удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Варыянты імя:
Зазека Язэп
Імёны на іншых мовах:
Зазеко Иосиф Васильевич (руская);
2034 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся ў в. Востраў, Клімавіцкі пав., Магілёўская губ., цяпер Клічаўскі р-н, Магілёўская вобл.
Скончыў царкоўна-прыходскую школу (1920), Школу сялянскай моладзі (1922). Праўшоў ваенную падрыхтоўку ў часцях асобага прызначэння (рус. ЧОН), прымаў удзел у ліквідацыі банд у Чэрвеньскім р-не. Батрачыў, працаваў рабочым (1922–1930). Член КП(б)Б (1930). Студэнт Мінскага палітэхнікума. Працаваў у апараце ЦК ЛКСМБ, палітаддзеле МТС, прапагандыстам у прыгранічных р-нах.
Адказны сакратар часопіса «Крытыка-бібліяграфічны бюлетэнь» Дзяржбібліятэкі БССР (з 21.09.1935).
Член КП(б)Б (1930). Скончыў літаратурны факультэт МДПІ імя А. М. Горкага (1936), аспірантуру (1940). Намеснік дырэктара Беластоцкага педагагічнага інстытута (1940–1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Падпольшчык (з 1942), партызан, рэдактар падпольнай газеты «Свислочская правда» асобнага партызанскага атрада імя С. М. Будзёнага (08.1943–19.08.1944).
Намеснік дырэктара, дэкан філалагічнага факультэта МДПІ імя А. М. Горкага (1944–1949). Кандыдат філалагічных навук (1949). Загадчык кафедры рускай літаратуры ў Адэскім педагагічным інстытуце імя К. Д. Ушынскага (1949–1952), дацэнт БДУ (1952–1973). Пісьменнік, літаратуразнавец, фалькларыст.
Працы: кнігі апавяданняў і нарысаў «Рукою ворага» (Мінск, 1932), «Партызанскія сцежкі» (Мінск, 1959), «Лясныя сябры» (Мінск, 1966), «Сонечны алень» (Мінск, 1969, 1987), «Трывожная ноч» (Мінск, 1972) і інш. Прымаў удзел у складанні зборніка партызанскай творчасці «Песні барацьбы» (Мінск, 1946, з М. С. Мееровіч і С. І. Карабанам); укладальнік зборніка паэтычных твораў беларускіх партызан «Лясныя песні» (Мінск, 1970, 2-е выд. 1974). Фальклорныя запісы І. В. Зазекі ўвайшлі ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць : БНТ»: «Прыказкі і прымаўкі» (Мінск, кн. 2, 1976), «Выслоўі» (Мінск, 1979).
Узнагароды: Партызанскі крыж (поль. Krzyż Partyzancki), медалі «Партызану Айчыннай вайны» І ст., «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1945).